Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ІОФЕ Роза Барысаўна 

ІОФЕ Роза Барысаўна

[2.9.1889, Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія — ?], служачая, жонка Рувіма Выдры. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіла ў ВКП(б) (1919). Падчас арышту сакратар тэхрэмканторы пры «Белкаапрэсавеце» (?). Была замужам, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 27.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Беларуская, д. 4, кв. 8. У сувязі з арыштам выключана з ВКП(б). Асуджана 8.10.1938 як «жонка здрадніка радзімы, прыгаворанага да ВМП» да 5 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Этапавана ў Дубраўны канцлагер НКВД Мардоўскай АССР (пас. Явас, п/с 241). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 27.3.1956. Асабовая справа І. № 6795-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".