Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГАРАЧЫ Эдуард Мікалаевіч 

ГАРАЧЫ Эдуард Мікалаевіч

[1936, Яраслаўль, Расія — ?], акцёр. З дваранскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача. Арыштаваны 25.1.1962 у Мінску па адрасе: вул. К.Лібкнехта, д. 172. Паводле дадзеных следства, Г. з 1957 чытаў і распаўсюджваў сярод сяброў атрыманыя з Масквы рукапісныя зборнікі і анекдоты: пародыю на гімн СССР, прозу Уліціна («Табу», «Анты-Асаркан»). Асуджаны 6.6.1962 за «антысавецкую агітацыю» да 2 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У судзе заявіў, «што быў незадаволены савецкай уладай, меркаваў, што сацыялізм будуецца на прыгнёце асобы, што савецкая прамысловасць пабудавана на прыгнёце сялян». Этапаваны ў Дубраўны (былы Цемнікаўскі) канцлагер Мардоўскай АССР (ст. Поцьма). Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда Беларусі 9.12.1983. Асабовая справа Г. № 35747-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 92547.

Літ.: 580, с. 592; Тэатральная Беларусь. Т. 1. С. 249.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".