Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КОШАЛЕВА Людміла Львоўна 

КОШАЛЕВА Людміла Львоўна

[1927, Мінск — ?], навучэнка. З сям’і служачага. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 28.9.1944 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 70, кв. 4. Асуджана судовым органам 30.12.1944 як «член нацыяналістычай арганізацыі СБМ» і за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага суда СССР 11.5.1960. Асабовая справа К. № 11058-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".