Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГЛУШАК Мар’ян Францавіч 

ГЛУШАК Мар’ян Францавіч

[1920, Каменка-Струмілава Цярнопальскага ваяв., Польшча, цяпер Украіна — ?], архітэктар. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў у Пінскім аблвыканкаме. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 15.9.1945. Асуджаны 3.11.1945 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 21.8.1989. Асабовая справа Г. № 9807-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".