Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КРУГЛОЎ-ГРЫБ (КРУГЛОЎ-ГРЫБАЎ) Міхаіл Пятровіч
[1920, Гомель — ?, ГУЛАГ], падлетак, вязень Беламорска-Балтыйскага канцлагера НКВД. 22.11.1937 злоўлены пры спробе ўцячы з канцлагера. 28.12.1937 разам з іншымі вязнямі-ўцекачамі бел. паходжання, братамі-блізнятамі з Віцебска (таксама семнаццацігадовымі) Гаронамі В. М. і М. М., Брэлем (Брылём) І. А., Кандрацьевым П. А., Уваравым А. К. асуджаны «тройкай» НКВД Карэльскай АССР да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара. Дата смерці невядома.
Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю. А. Дзмітрыева.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.