Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ДАНІЛАЎ Віктар Захаравіч
[1919, Гарадок Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў прарабам. Арыштаваны 16.1.1942 у Талгары Ілійскага р-на Алма-Ацінскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 4.7.1942 за «антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Алма-Ацінскім абл. судом 31.8.1982.
Кр.: Книга Скорби.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.