Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КРУЦЬКО Сяргей Ісідаравіч
[1916, Чалкар Тургайскай вобл., цяпер Казахстан — ?], службовец, старшыня Спорткамітэта БССР. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 30.10.1945 у Баранавічах. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 16.8.1946 як «агент нямецкай разведкі» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 29.12.1993. Асабовая справа К. № 12289-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.