Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГРУЗД Валянціна Антонаўна
[1916, Алчэўск Кіеўскай губ. або м. Крывічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — ?], літаратурны работнік. Мела няскончаную вышэйшую адукацыю. Працавала ў «Сялянскай газеце». Арыштавана 23.10.1944 у Вілейцы. Асуджана 7.7.1945 за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 25.5.1995. Асабовая справа Г. № 36282-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.