Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КАРСЕКА-ШПІЛЕЎСКАЯ Галіна Іосіфаўна
[1915, Мінск — ?], медык. З сям’і бел. службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дзіця. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала загадчыцай Любанскай бальніцы. Падчас арышту тэрапеўт 2-й Арзамаскай бальніцы Горкаўскай вобл. Арыштавана 24.10.1944 у Арзамасе па адрасе: Ваенны гарадок, д. 8. Асуджана пазасудовым органам 4.9.1945 як «член антысавецкай арганізацыі «Саюз барацьбы супраць бальшавізма» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Нарыльскі канцлагер НКВД Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 17.7.1956. Асабовая справа К. № 6716-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 468]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.