Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ВІЦКІ Дзмітрый Уладзіміравіч
[1914, Полацк Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл. — ?], службовец. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне (з ліп. 1943). Пасля перамогі жыў у в. Гяйценава Дрысенскага р-на (цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.). Працаваў землеўладкавальнікам у Маладзечанскім аддзяленні землеўладкавання. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 20.12.1954. Асуджаны 19.5.1955 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 9.11.1993. Асабовая справа В. № 23306-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 262]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.