Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КАТОВІЧ Анастасія Іванаўна
[1913, Віцебск — ?], краўчыха. З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 15.1.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Ленінская, д. 3/2, кв. 42. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 16.5.1938 як «член сям’і здрадніка радзімы» да 3 (?) гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракурорам Віцебскай вобл. 29.5.1992. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.