Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГРУК Уладзімір Маркавіч 

ГРУК Уладзімір Маркавіч

[1912, Звянігарад Маскоўскай губ., цяпер Маскоўская вобл., Расія — ?, ГУЛАГ], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю. Інжынер-пуцеец. У 1930-я г. знаходзіўся ў зняволенні ў Беламорска-Балтыйскім канцлагеры НКВД Карэла-Фінскай АССР. 9.8.1935 (?) узяты пад варту. 20.11.1937 асуджаны «тройкай» НКВД Карэльскай АССР за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Дата смерці невядома. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Карэльскай АССР 30.5.1964.

Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмітрыева.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".