Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ДУБОЎКА Язэп Мікалаевіч
[1910, в. Агароднікі Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — 28.2.1938, Масква, НКВД], вайсковец, малодшы брат Уладзіміра Дубоўкі. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту начальнік 3-га аддзялення Кіеўскага раённага ваенкамата Масквы. Арыштаваны 2.2.1938 у Маскве па адрасе: 2-гі Лугавы зав., д. 4, кв. 9. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 19.2.1938 за «ўдзел у польскай контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі ПАВ» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.10.1970. Асабовая справа Д. № 72402 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.