Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ЖЫРНЫ Уладзімір Цімафеевіч
[1909, ст. Равенкі, цяпер Данецкая (?) вобл. — ?], артыст. З сям’і рабочага. Спяваў у хоpы Беларускага тэатpа опеpы і балета. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 28.5.1948 у Мінску па адрасе: вул. Мопpа, д. 83а, кв. 3. Асуджаны 26.8.1948 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 3 гады пазбаўлення правоў. Вызвалены ў 1955. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 20.9.1962. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ж. № 17887-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.