Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГЕРМАНОВІЧ Яніна Міхайлаўна*
[1909, в. Раванічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — 1959, Мінск], службовец, жонка Тодара Кляшторнага. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выйшла замуж, гадавала траіх дочак. Падчас арышту працавала ў 1-й сталовай Мінваенгандлю. Арыштавана 28.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Фабрычная, д. 10/4, кв. 7. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як «член сям’і (жонка) здрадніка радзімы» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. 24.1.1938 прыбыла з Аршанскай турмы ў Акмолінскае аддзяленне Карагандзінскага канцлагера НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 1.12.1945. Верагодна, у канцы 1940-х — пачатку 1950-х г. зноў арыштавана і выслана ў г. Бялова Кемераўскай вобл. Канчаткова вызвалена ў 1955. Рэабілітавана трыбуналам БВА 4.11.1955. Як напісана ў асобнай справе Г. № 5570-с (захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), у 1957 кошт канфіскаванай у яе маёмасці быў «кампенсаваны».
Кр.: Хранить вечно.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.