Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КОТ Антон Сцяпанавіч
[1908, в. Хінолаўка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. аспірант навукова-даследчага інстытута Беларускага трактарнага цэнтра. Арыштаваны 14.2.1933 у Мінску па адрасе: вул. Палеская, д. 22, кв. 2. Асуджаны «тройкай» НКВД 8.5.1933 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.7.1958. Асабовая справа К. № 11070-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 504]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.