Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ЗАБАЎСКІ Сяргей Мікалаевіч
[1907, мяст. Ярэмічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 24.11.1937, Ленінград, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту студэнт Ленінградскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Герцэна. Арыштаваны 26.10.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Жалябава, д. 27, пакой 131 (інтэрнат). Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 19.11.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай шпіёнскай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.