Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КАЦ Міхаіл Абелевіч
[1907, Магілёў — ?], службовец. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзела Магілёўскага прамысловага саюза. Быў жанаты, гадаваў пяцярых дзяцей. Арыштаваны 3.4.1931. Абвінавачваўся як «удзельнік контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі «Цэнтр Вызвалення». 26.6.1931 пастановай Магілёўскага аператыўнага аддзела АДПУ вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 6023 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.