Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГРУДНІЦКІ Яўген Рыгоравіч 

ГРУДНІЦКІ Яўген Рыгоравіч

[1907, в. Рачэнь Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н, Мінскай вобл. — 27.12.1937, Мінск, НКВД], служачы. З сялянскай сям’і. У 1930-я г. загадчык склада зброі ваеннай кафедры Юрыдычнага інстытута, член ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 28, кв. 3. Асуджаны «тройкай» НКВД 17.12.1937 за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Г. № 24541-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".