Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ЗЯНКОВІЧ (ЗЯНЬКОВІЧ) Аляксандр Сазонавіч
[1907, в. Пушкіна, былое Астанкіна Маскоўскай губ., цяпер Масква — 12.1.1939, ГУЛАГ], педагог, навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1930-х г. дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута, кіраўнік адной з кафедр. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 25.4.1937 у Віцебску ў адным з дамоў па вуліцы 1-я Эсперанта. Асуджаны 30.10.1937 пазасудовым органам НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД (Магадан, Хабараўскі край; бухта Нагаева, Далёкаўсходні край). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.10.1957. Асабовая справа З. № 8512-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 418–419]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.