Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГРЫНШТЭЙН Хема Барысавіч
[1907, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл — ?], журналіст. З сям’і рабочага. Меў няскончаную сярэдне-спецыяльную адукацыю. У 1930-я г. рэдактар шматтыражкі Бабруйскага лесакамбіната. Арыштаваны 2.9.1937. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Вызвалены да суда. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Бабруйскім НКВД 15.12.1938. Асабовая справа Г. № 5781 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.