Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГОТЛІБАЙТЭ Хана Ільінічна
[1906, Пільтвіке, цяпер Латвія — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала выкладчыкам у Віцебскім педагагічным інстытуце. Арыштавана 23.6.1941 у Віцебску па адрасе: вул. Дэпутацкая, д. 1. Абвінавачвалася ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Вызвалена і рэабілітавана 10.11.1941. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.