Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КЛАУС Мікалай Парфір’евіч 

КЛАУС Мікалай Парфір’евіч

[1906, Клімавічы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], музыкант. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны знаходзіўся на акупаванай тэрыторыі. Пасля вайны канцэртмайстар Мінскай pэспубліканскай філаpмоніі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 27.6.1948 у Мінску па адрасе: вул. Рэспубліканская, д. 16, кв. 9. Асуджаны 18.10.1948 за тое, што «падчас акупацыі ўцёк з немцамі і выступаў у Еўрапейскай артыстычнай службе» да 25 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны, хутчэй за ўсё, у Мінеральны канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 7.9.1956. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 19.4.1967. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 19780-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".