Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ДЗІМАНШТЭЙН Фіма Авелевіч 

ДЗІМАНШТЭЙН Фіма Авелевіч

[1905, мяст. Докшыцы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 5.1.1938, Віцебск, НКВД], педагог. З яўрэйскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Выкладаў музыку ў Віцебскім медыцынскім ун-це і на Віцебскай фабрыцы «Прафінтэрн». Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 27.11.1937. Асуджаны «тройкай» НКВД 14.12.1937 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.9.1989. Асабовая справа Д. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".