Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВЫСОЦКІ Антон Антонавіч 

ВЫСОЦКІ Антон Антонавіч

[1905, Масква — 27.10.1937, Масква, НКВД], журналіст. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. рэдактара газ. «Комсомольская правда». Арыштаваны 8.7.1937 у Маскве па адрасе: Сярэдне-Цішынскі зав., д. 3/5, кв. 49. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 27.10.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 29.12.1956.

Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".