Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ЕЎДАКІМАЎ Васіль Георгіевіч 

ЕЎДАКІМАЎ Васіль Георгіевіч

[1905, в. Слюкава (?) Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадваў Лепельскай ветэрынарнай бактэрыялагічнай лабараторыяй. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 10.7.1937 у Лепелі Віцебскай вобл. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 3.9.1939 за «антысавецкую агітацыю» да 4 гадоў папраўча-працоўных лагераў. 17.9.1939 пастановай калегіі Вярхоўнага суда БССР вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Е. № 6067-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".