Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВЕЧАР Ніка Фёдараўна 

ВЕЧАР Ніка Фёдараўна

[1905, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], хатняя гаспадыня. З бел. сям’і. Атрымала сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 34. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як “жонка расстралянага здрадніка радзімы” да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР (в. Далінская). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 24.7.1956. Асобная справа В. № 6759-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".