Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КАЛЯДА Пётр Ільіч
[1905, в. Багданаў Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 16.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. У 1929 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту супрацоўнік Навукова-даследчага лесахімічнага інстытута. Арыштаваны 14.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: Міжнародны праспект, д. 90, кв. 119. У сувязі з арыштам выключаны з партыі. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 10.12.1937 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.