Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ДАБРАВОЛЬСКІ Усцін Мікалаевіч
[1905, в. Абрубы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — 19.10.1938, Масква, НКВД], службовец, верагодна, брат Аляксандра Дабравольскага і Івана Дабравольскага. З бел. сялянскай сям’і. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ун-т. У 1928 уступіў у ВКП(б). Апошняе месца работы — інжынер лабораторыі гідрамеханізацыі Куйбышаўскага гідравузла. Арыштаваны 8.3.1938 у Дзмітраве Маскоўскай вобл. па адрасе: вул. Бальшавіцкая, д. 9, кв. 6. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 10.10.1938 за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 29.9.1989.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.