Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КАПІТАНАКІ Міхаіл Васілевіч
[1904, Краснадар, цяпер Расія — ?], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 17.5.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 11-я Свярдлова, д. 19. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Вызвалены 7.9.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 20.4.1956. Асабовая справа К. № з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 457]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.