Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГАМЗА Васіль Лявонавіч
[1904, Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 26.5.1938, Масква, НКВД], навуковец. З бел. сялянскай сям’і. У 1929 уступіў у ВКП(б). У 1935 выключаны з ВКП(б) за «грубае парушэнне партыйнай дысцыпліны». Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі «Союззаготпушнины». Арыштаваны 6.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Цэнтральная, д. 64, кв. 2. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 16.5.1938 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 1.8.1989. Асабовая справа Г. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.