Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КАЛЯДА Пётр Канстанцінавіч
[1904, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 8.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З сям’і бел. рабочага. Падчас арышту начальнік участка супрацьпаветранай абароны Кастрычніцкага р-на Масквы, член ВКП(б). Арыштаваны 25.8.1937 у Маскве па адрасе: Новая Шаша, д. 8, кв. 3. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 1.12.1937 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 22.4.1957. Асабовая справа К. № П-38373 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.