Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГІЧАН Марыя Іванаўна
[1904, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — ?], медык. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту аспірант Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштавана 26.9.1933 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 29/1а. Асуджана паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Байкала-Амурскі канцлагер (?). Пасля 1941 ў Свабодненскім канцлагеры НКВД Хабараўскага краю. Вызвалена 26.9.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Г. № 10182-с (спынена пастановай КДБ БССР 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 306–307]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.