Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАЗЛОЎСКІ (ЮШКЕВІЧ) Міхаіл Міхайлавіч 

КАЗЛОЎСКІ (ЮШКЕВІЧ) Міхаіл Міхайлавіч

[1902, в. Пераброддзе Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 20.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец, вайсковец. З бел. сям’і. У 1925 уступіў у ВКП(б). Працаваў упаўнаважаным Гдоўскага пагранатрада, начальнікам спецчасткі Ленінградскага інстытута інжынераў прамысловага будаўніцтва. Арыштаваны 25.8.1937 у Ленінградзе па адрасе: канал Грыбаедава, д. 89, кв. 3. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны 14.12.1937 камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за «шпіянаж і антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".