Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КУРЭЙКА Міхаіл Рыгоравіч 

КУРЭЙКА Міхаіл Рыгоравіч

[1902, в. Верцялішкі Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — ?], журналіст. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту сакратар газеты (?). Арыштаваны 14.9.1937 у Алма-Аце. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.3.1938 за «антысавецкую агітацыю» і як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 15 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.10.1955 з-за адсутнасці складу злачынства.

Кр.: Книга Скорби.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".