Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАРЖАНЕЎСКІ Станіслаў Сігізмундавіч 

КАРЖАНЕЎСКІ Станіслаў Сігізмундавіч

[1901, Орша — 10.11.1937, Орша, НКВД], юрыст. З сялянскай сям’і. У 1917—1924 служыў у Чырвонай арміі. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў юрысконсультам Аршанскага швейнага прамысловага саюза. Быў жанаты, гадаваў шасцярых дзяцей. Арыштаваны 23.8.1937 у Оршы па адрасе: вул. Першамайская, д. 58. Асуджаны 26.10.1937 як «агент польскіх разведвальных органаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 16.10.1989. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".