Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ЁРШ Аляксандра Георгіеўна
[1901, Лібава, цяпер Ліепая, Латвія — 16.5.1938, Масква, НКВД], хімік. З сям’і бел. рабочага. Уступіла ў ВКП (б) (1919). Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала хімікам на Маскоўскім маргарынавым заводзе. Арыштавана 27.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Баўмана, д. 36/8, кв. 31. Асуджана камісіяй НКВД СССР 30.4.1938 за «контррэвалюцыйную шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляна на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.11.1957. Асабовая справа Ё. №П-49589 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.