Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ЗЯНОВІЧ Віктар Міхайлавіч
[1901, в. Оршаль (?) Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. — 20.3.1938, Масква, НКВД], архітэктар. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Падчас арышту архітэктар-рэферэнт аддзела праектавання Массавета. Арыштаваны 5.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Мытная, д. 23, кв. 46. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 15.2.1938 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.8.1958. Асабовая справа З. № П-23551 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 419]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.