Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГРЫГАРУК Іван Антонавіч
[1900, в. Трасцяніца Бельскага пав. Гродзенсквй губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 29.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. У 1924 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту старшыня Чырвонагвардзейскага раённага выканаўчага камітэта Ленінградскай вобл. Арыштаваны 20.6.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Гулярная, д. 25, кв. 55. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны выязной сесіяй ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР у Ленінградзе 29.11.1937 як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.