Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ІГНАТАЎ-ГВОЗДЗІКАЎ Карп Дзмітрыевіч
[1900, в. Казлы Гродзенскай губ., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. — 10.9.1937, Масква, НКВД], вайсковец, педагог. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту ваенны інжынер 1 рангу, начальнік кафедры Ваенна-хімічнай акадэміі Чырвонай арміі. Арыштаваны 22.5.1937 у Маскве па адрасе: Шпітальны зав., д. 4а, кв. 17. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.9.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 4.4.1957.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.