Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАРАВАЦКІ Яўген Барысавіч 

КАРАВАЦКІ Яўген Барысавіч

[1899, Мінск — 21.10.1937, Масква, НКВД], службовец. З сям’і бел. служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнік лётна-выпрабавальнай часткі завода № 3 камбіната 150. Арыштаваны 27.8.1937 у Маскве па адрасе: Малы Патрыяршы зав., д. 3/5, кв. 9. Асуджаны 19.10.1937 «тройкай» НКВД за «сістэматычную актыўную антысавецкую агітацыю і контррэвалюцыйную прапаганду, накіраваную на падрыў мерапрыемстваў, якія праводзіць партыя і савецкі ўрад» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12.7.1989.

Кр.: Бутовский Полигон.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".