Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КЕНДЫШ Іван Пракоф’евіч 

КЕНДЫШ Іван Пракоф’евіч

[1898, в. Цыцкавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — 9.5.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], медык. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык туберкулёзнага пункта ў Какчэтаве Казахскай ССР. Арыштаваны 26.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Вялікая Андроньеўская, д. 21, кв. 48. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.5.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.3.1960.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".