Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КРАЧКОЎСКІ Станіслаў Станіслававіч
[1898, в. Каселаны Холмскага пав. Люблінскай губ., цяпер Польшча — 5.6.1938, Магадан, НКВД], верагодна, брат Івана і Кліменція Крачкоўскіх. З сялянскай сям’і. У 1926 нелегальна прыбыў з Польшчы. Вучыўся ў Мінскім тэхнікуме фізкультуры. Арыштаваны ў Мінску 3.11.1935 па адрасе: вул. Кірава, д. 8/28, кв. 8. Асуджаны 10.4.1936 за «падазрэнне ў шпіёнскай дзейнасці» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Паўторна асуджаны «тройкай» НКВД 17.05.1938 за «контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны па першай справе (№ 10645-с, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) трыбуналам БВА 6.8.1957, па другой ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 30.7.1957.
Кр.: За нами придут корабли: Список реабилитированных лиц, смертные приговоры в отношении которых приведены в исполнение на территории Магаданской области. Магадан, 1999.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.