Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КАЗЛОЎСКІ Рыгор Адамавіч
[1897, мяст. Краслава Віцебскай губ., цяпер Латвія — 8.4.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Быў членам камуністычнай партыі Латвіі. У 1935 уступіў у ВКП(б). Апошняе месца работы — таваразнаўца аддзела забеспячэння трэста «Саюзузрыўпрам». Арыштаваны 17.12.1937 у Маскве па адрасе: Вялікі Кісельны зав., д. 8, кв. 4. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.4.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.8.1957.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.