Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАЛАСОЎСКІ Уладзімір Сцяпанавіч 

КАЛАСОЎСКІ Уладзімір Сцяпанавіч

[1897, в. Лукавіца або Луконіца Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. — 13.8.1938, Масква, НКВД], інжынер. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы — начальнік аддзела будаўнічых дэталяў «Мосснабкультстроя». Арыштаваны 20.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Станкевіча, д. 16/4, кв. 57. Асуджаны пастановай камісіі НКВД і пракуратуры СССР ад 29.7.1938 як «завербаваны японскім консульствам у Харбіне» і за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Асабовая справа К. П-38788 захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".