Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВАЙЦЮК Канстанцін Майсеевіч 

ВАЙЦЮК Канстанцін Майсеевіч

[1897, в. Hагор’е Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. — 14.9.1937, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік ваенна-гаспадарчага аддзела 4 казацкага корпуса. Арыштаваны 15.5.1937 у Армавіры па адрасе: вул. Будзённага, д. 27. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.9.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 23.7.1957.

Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.

Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".