Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ДУКОР Ілья Шаломавіч 

ДУКОР Ілья Шаломавіч

[ 1896, Ліда Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — ?], журналіст. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту рэдактар газ. «Красное Знамя» (г. Варашылаў-Усурыйскі). Арыштаваны 1.9.1942. Асуджаны 11.12.1942 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці (заменена на 10 гадоў ППК). Вызвалены ў студз. 1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 3.6.1959 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Д. № П-8075 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Административно-территориальное деление союзных республик; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".