Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАЧЫНСКІ Мікалай Іосіфавіч 

КАЧЫНСКІ Мікалай Іосіфавіч

[1896, Віцебск — 18.1.1938, Віцебск, НКВД], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Віцебскага педагагічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.11.1937. Асуджаны «тройкай» НКВД 13.11.1937 як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.3.1958. Асабовая справа К. № 7046-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".