Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАЛІНОЎСКІ Дзмітрый Афанасьевіч 

КАЛІНОЎСКІ Дзмітрый Афанасьевіч

[1896, в. Вялікія Стройкі Рагачоўскага (?) пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі (?) р-н Гомельскай вобл. — 29.12.1937, Віцебск, НКВД], педагог. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Віцебскім педагагічным тэхнікуме. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Канатная, д. 47. Асуджаны 19.11.1937 паводле пастановы калегіі НКВД СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 19.5.1958. Асабовая справа К. № 4105-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".