Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КРАЎЧАНКА (МІХАЛЬЧУК) Павел Ісідаравіч
[1895, в. Сурмічы Холмскай губ., цяпер Польшча — 17.6.1937, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту памочнік (нам.) начальніка штаба палка «ВНОС» 1-й дывізіі супрацьпаветранай абароны. Арыштаваны 16.5.1937 у Маскве па адрасе: вул. Вялікая Паштовая, д. 18/20. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.7.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 28.7.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.